21 снежня 2021 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Канстанцінавіча Ракасоўскага (1896–1968), ваеннага дзеяча, двойчы Героя Савецкага Саюза (1944, 1945)
Канстанцін Канстанцінавіч Ракасоўскі ў сваіх аўтабіяграфіях згадваў, што нарадзіўся 21 снежня 1896 г. у Варшаве, пазней — г. Вялікія Лукі ў Расіі. І вось у 2021 г. на сваім афіцыйным сайце супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі апублікавалі запіс з метрычнай кнігі Целяханскай царквы пра нараджэнне і хрышчэнне Канстанціна. Запіс быў адшуканы ўраджэнцам в. Соміна Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Уладзімірам Міхайлавічам Абрамчуком, які шукаў у архіве вытокі ўласнага радаводу.
20 снежня 2016 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Канстанцінавіча Ракасоўскага (1896–1968), ваеннага дзеяча, Маршала Савецкага Саюза (1944), Маршала Польшчы (1949), двойчы Героя Савецкага Саюза (1944, 1945)
Канстанцін Канстанцінавіч Ракасоўскі нарадзіўся 21 снежня 1896 года ў Варшаве. Яго бацька, Ксаверый Юзеф Красоўскі (1853–1902), са старажытнага польскага роду, служыў рэвізорам на чыгунцы. Маці, Антаніна Аўсяннікава (?–1911), паходзiла з мяшчан Пінскага павета, настаўніца рускай мовы, пахавана ў мястэчку Целяханы (цяпер Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці).